Гімназія № 3 г.Магілёва актыўна займаецца патрыятычным выхаваннем сваіх вучняў
ДУА «Гімназія № 3 г.Магілёва» актыўна займаецца патрыятычным выхаваннем сваіх вучняў. Напярэдадні знамянальнай даты – стварэння грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», навучэнцы 5 «А» класа разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні здзейснілі займальны паход па ведам. Іх шлях пачаўся ля помніка Астролагу, дзе знаходзіцца памятны знак «Зорка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі». Тут, дзецi змаглі ўбачыць сузор'е «Вялікай Мядзведзіцы», нібы дакрануўшыся да таямніц космасу. Працягнуўшы шлях па маляўнічай алеі, выкладзенай брукам, Юныя «турысты» выявілі манумент, які нагадвае пра гераічнае мінулае – пра камсамольцаў і моладзі Магілёва, якія працавалі на суботніку ў 1932 годзе. На плошчы «Адзінства» педагог запрасіў школьнiкаў спыніцца ля ўражлівай скульптурнай кампазіцыі «Спадчына». Гэтая бронзавая скульптура, якая ўвасабляе глыбокую любоў да роднай зямлі, стала сімвалам міру, дабра і цяпла – тых неацэнных каштоўнасцяў, якія важныя для кожнага з нас. Кульмінацыяй пазнавальнага падарожжа стаў абласны цэнтр творчасці, дзе разгарнулася яркае свята «Разам мы – будучыня краіны», прысвечанае Дню «БРПА». Нягледзячы на гарачае надвор'е, нашы юныя піянеры з энтузіязмам удзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах і квэстах, а таксама нацешыліся маляўнічым святочным канцэртам. Падобныя мерапрыемствы – гэта не проста экскурсіі. Яны дапамагаюць нашай моладзі адарвацца ад віртуальнага свету гаджэтаў, пагрузіцца ў багатую гісторыю сваёй краіны і здабыць новае, больш глыбокае разуменне сваёй Радзімы.
Аляксандр Кіркалаў,
кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаваннi
ДУА «Гімназія № 3 г. Магілёва»


