Герб гимназииГимназия №3 г. МогилёвОфициальный сайт
Государственное учреждение образования "Гимназия №3 г.Могилёв" » ВПВ » 24 верасня Магілёў стаў пляцоўкай для маштабнага форуму «Разам мы - Беларусь»
ВПВ / Главная
24.09.2026

24 верасня Магілёў стаў пляцоўкай для маштабнага форуму «Разам мы - Беларусь»

24.09.2026
ВПВ / Главная

24 верасня Магілёў стаў пляцоўкай для маштабнага форуму «Разам мы - Беларусь». У абласным цэнтры творчасці сабраліся 600 школьнікаў з усяго рэгіёна, каб абмеркаваць ідэі міру і стварэння.
У цэнтры ўвагі - праект «Школа міру», які рэалізуюць Беларускі фонд міру і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Натхняльным пачаткам сустрэчы стала пастаноўка "Марыйка" па паэме Алеся Казекі, пасля якой адбылося ўзнагароджанне самых актыўных удзельнікаў праекта медалямі «Юны Міратворац».
Вучні 9 "Г" класа ДУА «Гімназія № 3 г. Магілёва» таксама сталі часткай гэтай важнай падзеі. Пасля мерапрыемства шкаляры прызналіся: форум дапамог ім яшчэ глыбей усвядоміць, як важна шанаваць мір, паважаць старэйшых і працаваць на карысць роднай Беларусі. 
Бо менавіта ў руках моладзі - будучыня нашай краіны!

Аляксандр Кіркалаў, 
кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаваннi 
ДУА «Гімназія № 3 г. Магілёва»