Кветка васілёк

---
18.09.2025
Добавить в избранное
Кветка васілёк
Фото:
Кветка васілёк

17 верасня навучэнцы 8 "А" класа разам з класным кіраўніком наведалі абласную бібліятэку імя У.І.Леніна.
Тэма сустрэчы "Васілёк- сімвал Беларусі".
Спачатку навучэнцаў гімназіі запрасілі ў актавую залу, дзе пазнаёмілі з легендай слова васілёк, прагледзелі мультфільм па творы Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі", успомнілі, на якіх рэчах і харчовых прадуктах размешчаны сімвал-кветка.
А далей запрасілі на майстар-клас, дзе хлопцы і дзяўчаты сваімі рукамі зрабілі кветку васілёк.
Юныя карэспандэнты Кончыц Паліна і Сцепанюк Віталіна ад 8 "А" класа ў кнізе наведвальнікаў бібліятэкі аставілі свае ўражанні аб дадзеным мерапрыемстве.
Такім чынам, у свята Дзень народнага адзінства, маладое пакаленне ўспомніла традыцыі, гісторыю сваёй краіны.